Справа прынятая ў работу Пінскім міжраённым аддзелам Сьледчага камітэту, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
«Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, заснавальніца і кіраўніца дабрачыннай установы выдаткоўвала фінансавае і іншае матэрыяльнае забесьпячэньне для ўдзельнікаў незаконных масавых мерапрыемстваў, якія мелі месца ў Пінску ў жніўні мінулага году», — адзначаецца ў афіцыйным тлумачэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пінску ліквідуюць дабрачынную арганізацыю, заснавальніца якой зьбегла ад перасьледу ў ПольшчуПінская грамадзкая актывістка, юрыстка, кіраўніца дабрачыннай арганізацыі «Палеская дабрыня» Алена Шымоліна празь перасьлед уладаў была вымушаная зьехаць зь Беларусі ў Польшчу.
Летась у сьнежні супраць яе пачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэксу па фактах выкарыстаньня грашовых сродкаў, атрыманых на дабрачынныя патрэбы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У мяне быў заплечнік, 200 даляраў і доказы пра гвалт над 65 людзьмі». Гісторыя пінскай актывісткіЦяпер крымінальныя справы злучаныя ў адну. Канчатковая ацэнка будзе дадзеная па выніках расьсьледаваньня, адзначылі ў Сьледчым камітэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дачку фігурантаў «пінскай справы» зьмясьцілі ў дзіцячы прытулак. Яе маці напісала ў судзе: «Я павешуся» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як бы я глядзеў у вочы сваім дзецям?» Што сказалі фігуранты «пінскай справы» ў апошнім слове