«Зранку патэлефанаваў сын, сказаў, што заняткі адменены — школа «замінавана», — паведаміла чытачка Свабоды пра 21-ю школу Гомля.
Пасьля прыйшлі паведамленьні пра такія ж надзвычайныя сытуацыі ў школах №№ 1, 8, 9, 15, 49, 57, 59, 62, 72.
У Магілёве сапёрна-піратэхнічную машыну заўважылі каля школы № 41, паведаміў «Белсат».
Потым стала вядома, што такія паведамленьні атрымалі яшчэ некалькі навучальных установаў.
«У 46-й школе праз унутраную сувязь загадалі ўсім пакінуць будынак», — расказалі чытачы «Белсата».
У Гомлі падобныя лісты на электронную пошту школ пачалі атрымліваць з 28 лютага. «Мінавалі», як правіла, па некалькі школ бліжэй да вечара.
Супрацоўнікі школ у Цэнтральным раёне Гомля паскардзіліся Свабодзе, што празь «мінаваньні» іх выклікалі начамі ў школы, там працавалі сапёры і іншыя спэцыялісты, а адміністрацыя школ мусіла ноч там сядзець і потым яшчэ запаўняць неабходныя дакумэнты.
Сьледчыя пачалі крымінальныя справы за гэтыя «заведама ілжывыя паведамленьні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міліцыя праводзіць «прафіляктычныя мерапрыемствы» ў Новай Баравой пад Менскам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МУС расказаў, як яго ведамства адрэагавала на спробу перавароту і ліквідацыі Лукашэнкі