Кацярына Сныціна заявіла, што пакідае зборную Беларусі, бо ня хоча выступаць за краіну, у якой народ «зазнае катаваньні і рэпрэсіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не хачу быць часткай прапаганды рэжыму». Баскетбалістка Сныціна заявіла пра завяршэньне кар’еры ў зборнайПершы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі і па сумяшчальніцтве старшыня Беларускай фэдэрацыі баскетболу Максім Рыжанкоў за гэта раскрытыкаваў спартоўку.
«Глыбока расчараваны яе дзеяньнямі. Як капітан яна павінна была ўзважана і разумна падыходзіць да выказваньняў на палітычныя пытаньні, разумець, як гэта можа адбіцца на зборнай. Мая пазыцыя такая: пакладзі мандат, і тады ты вольныя ў выказваньні сваіх поглядаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль баскетбалістку Леўчанку судзілі за акцыі, старшыня фэдэрацыі абараняў сілавікоўЗа калегу заступілася іншая вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка. Як напісала яна ў інстаграме, «спорту па-за палітыкай прысьвячаецца».
«Вы, спадар Рыжанкоў, развалілі жаночы баскетбол! Мэдалі заваёўваліся яшчэ да вас і ў сусьветнай эліце мы апынуліся таксама да вас. А што зрабілі вы? Вы ніколі не гулялі ў баскетбол, але занялі пасаду кіраўніка фэдэрацыі і сталі затыкаць раты нязгодным. Нацыянальная зборная ня выйшла з групы ў двух апошніх чэмпіянатах Эўропы, не адабралася на чэмпіянат сьвету і на Алімпіяду. Звольнілі Буяльскага, бо ён нібыта не абнаўляў зборную. Прайшло 5 гадоў, і што ж змянілася? Нічога! І калі вы загаварылі пра „расчараваньне“ ў Каці Сныцінай і Ягору Мешчаракову, скажу шчыра: адзінае расчараваньне ў гэтай гісторыі — гэта вы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы адчулі сябе сілай, якая можа рабіць цуды». Баскетбаліст Ягор Мешчаракоў пра сваю пазыцыю і ўдзел у маршах пратэстуВыказваць уласную пазыцыю — права кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гарантаванае Канстытуцыяй, піша далей Алена Леўчанка. Капітан зборнай, дырэктар лазьні, рабочы ці банкір — кожны мае права на погляды.
«Аднак гэтая сыстэма хоча зрабіць нас рабамі. Таму што вам зручныя пакорлівыя, маўклівыя спартоўцы, якія стукаюць мячамі, ходзяць на „ўсенародныя сходы“, ківаюць і падпісваюць праўладныя лісты. Сапраўдны камандны дух, які вы згадваеце, грунтуецца не на гэтым. Камандны дух — гэта калі адзін гарой за другога. Таксама і фэдэрацыя мусіць падтрымаць і пастаяць за сваіх. Мяркуючы па вашых учынках, вы паняцьця ня маеце, што такое камандны дух. Затое любіце раздаваць парады. Тады дам добрую параду і вам: заставайцеся ў сваёй палітыцы і ня лезьце ў спорт. Гэта будзе самае лепшае, што вы можаце зрабіць для беларускага баскетболу», — падсумавала спартоўка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дайце нам адзін дзень без рэпрэсій, і пабачыце, як нас шмат». Баскетбалістка Алена Леўчанка — пра беларускую маруЛетась Алену Леўчанку за актыўную грамадзянскую пазыцыю затрымалі ў аэрапорце, асудзілі на 15 дзён адміністрацыйнага арышту, а паводле другога пратаколу яшчэ і да буйнога штрафу. Цяпер яна выступае за клюб «Панатынаікас» з Грэцыі.