Расея сабрала на мяжы з Украінай больш войскаў, чым у 2014 годзе, заявіў прэсавы сакратар Пэнтагону Джон Кірбі. Ён адзначыў, што сытуацыя выклікае сурʼёзны непакой.
Кірбі дадаў, што заяўленая мэта знаходжаньня войскаў — вучэньні — не выглядае відавочнай.
Напярэдадні кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Барэль заявіў, што Расея, паводле ягоных зьвестак, сканцэнтравала 150 тысяч сваіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме.
«І гэта найбольшае перамяшчэньне расейскіх войскаў каля ўкраінскіх межаў за ўвесь час», — адзначыў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ выйшла на групу «беларускіх праваахоўнікаў», якія вэрбавалі ўкраінцаў для дывэрсій супраць Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ва Ўкраіне думаюць пра «пераварот» у Беларусі і пагрозу ўзброеных правакацый на мяжы