Пра гэта паведамляецца на сайце бізнэс-клюбу Imaguru Startup HUB.
16 красавіка 2021 году Imaguru Startup HUB атрымаў паведамленьне ад холдынгу «Гарызонт», у якога арандуе памяшканьне з 2013 году, аб аднабаковым спыненьні дамовы арэнды памяшканьняў на вуліцы Фабрыцыюса, 4 у Менску з 30 красавіка 2021 году.
Imaguru Startup HUB піша, што «Гарызонт» у сваім афіцыйным паведамленьні нагадаў, што мае безумоўнае права аднабаковай адмовы ад арэндных адносінаў, але настойліва параіў спыніць дамову па ўзаемнай згодзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні праз суд забіраюць памяшканьне, у якім падчас пандэміі шылі ахоўныя касьцюмы для мэдыкаў«Гарызонт» паведаміў, што памяшканьне тэрмінова спатрэбілася прадпрыемству для ўласных патрэбаў.
Бізнэс-клюб адзначае, што аплачвае арэнду своечасова, за 7 гадоў адносінаў — каля 1,5 мільёна даляраў, інвэставаў у рамонт больш як 2000 кв.м. памяшканьняў, непрыдатных для офіснай дзейнасьці.
Imaguru Startup HUB мяркуе, што адмова ў працягу арэнднай дамовы зьвязаная толькі зь яго грамадзянскай пазыцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Налёт сілавікоў на ўстаноўчую канфэрэнцыю Лігі студэнцкіх аб’яднаньняў. Удзельнікі — у міліцыіСтартап-хаб нагадвае, што на пачатку сакавіка ў Imaguru «зладзілі маскі-шоў: невядомыя заблякавалі выхад з хабу, паставілі да сьценкі маладых людзей — удзельнікаў мерапрыемства і супрацоўнікаў хабу, затым павезьлі ўсіх у РАУС».