Пра гэта паведамляе служба маніторынгу БАЖ.
Інтэрвію выйшла ў Intex-press 14 красавіка. У той жа дзень Уладзімеру Янукевічу патэлефанавалі з Баранавіцкай міжраённай пракуратуры і запрасілі на сустрэчу раніцай 15 красавіка. На сустрэчы Баранавіцкі міжраённы пракурор Аляксандар Карлюк зачытаў Уладзімеру Янукевічу вынесенае яму папярэджаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы і абарона зьняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы годТам было сказана, што ў ходзе маніторынгу СМІ ўстаноўлена, што ў нумары Intex-press ад 14 красавіка было апублікавана інтэрвію са Сьвятланай Ціханоўскай, якая хаваецца ад органаў крымінальнага перасьледу, у дачыненьні да якой распачаты шэраг справаў за ўчыненьне дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, якая выступае ў тым ліку ад імя Каардынацыйнай Рады, «якая зьяўляецца экстрэмісцкім фармаваньнем».
Таксама ў папярэджаньні было ўказана на патрабаваньне закону «Аб сродках масавай інфармацыі» аб недапушчальнасьці распаўсюду ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-рэсурсах інфармацыі, якая накіраваная на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасьці або зьмяшчае заклікі да такой дзейнасьці, гвалту і жорсткасьці, іншай інфармацыі, распаўсюд якой здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі або забаронены заканадаўствам краіны.
«На жаль, мне не было патлумачана, якія менавіта словы ў інтэрвію парушылі, на думку Баранавіцкай міжраённай пракуратуры, дзейнае заканадаўства. Мы расцэньваем гэтае папярэджаньне як ціск на свабоду слова і будзем абскарджваць у пракуратуры Берасьцейскай вобласьці», — сказаў службе маніторынгу БАЖ Уладзімер Янукевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пачаўся збор подпісаў пад зваротам да АБСЭ з заклікам прызнаць палітычны ціск на журналістаў у Беларусі