Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
На пытаньне, ці можа Пяскоў пацьвердзіць, што тэма спробы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі абмяркоўвалася падчас размовы Пуціна і Байдэна, ён адказаў: «Так, магу».
Раней Аляксандар Лукашэнка заявіў, што пытаньне падрыхтоўкі замаху на яго спэцслужбамі ЗША Пуцін закрануў у гутарцы з Байдэнам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашы Zoom-сустрэчы ні для кога не сакрэт». Пагаварылі з удзельнікамі відэа, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы замаху на ЛукашэнкуФрагмэнт выступу Лукашэнкі паказаў у суботу тэлеканал ОНТ. Лукашэнка заявіў: «Мяне зьдзіўляе іншае: чаму амэрыканцы сябе так паводзяць. Бо паставіць задачу ліквідаваць прэзыдэнта, запомніце, ня можа ніхто, акрамя вышэйшага палітычнага кіраўніцтва. Толькі яны, ніякія не спэцслужбы. Я скажу больш. Я ўдзячны Пуціну. Калі ён размаўляў з Байдэнам, ён яму задаў гэтае пытаньне. Булькатаньне — і ніводнага адказу. Уладзімір Уладзіміравіч мне патэлефанаваў, пра гэта сказаў, калі я з Азэрбайджану прыбыў».
На пытаньне, ці сапраўды Лукашэнка зьвяртаўся да Пуціна з нагоды затрыманьня падазраваных у спробе зрынаньня ўлады ў Беларусі, Пяскоў адказаў: «Гэта я пакідаю без адказу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША адказалі на абвінавачаньні ў датычнасьці да «спробы замаху» на ЛукашэнкуУ ходзе размовы з журналістамі Пяскову працытавалі словы Лукашэнкі пра тое, што да замаху на яго былі датычныя амэрыканскія спэцслужбы, якія дзейнічалі па распараджэньні вышэйшага палітычнага кіраўніцтва ЗША. У сувязі з гэтым у яго пацікавіліся, якія ў Крамля ёсьць дадзеныя аб датычнасьці адміністрацыі Байдэна да замаху на Лукашэнку.
«Я пакідаю гэта без камэнтароў. Гэта была апэрацыя спэцыяльных службаў. У дадзеным выпадку я не буду нічога камэнтаваць, усю інфармацыю, якая можа выдавацца, дазавана выдае спэцыяльная служба, калі лічыць магчымым і неабходным», — адказаў Пяскоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча назвала хлусьнёй заяву ФСБ Расеі аб рыхтаваным замаху на ЛукашэнкуЯго таксама папрасілі расказаць больш падрабязна, якія пытаньні закраналі Пуцін і Байдэн пры абмеркаваньні замаху на Лукашэнку.
«Усю інфармацыю, якую мы маглі і хацелі паведаміць, мы падалі ў нашым паведамленьні пра размову двух прэзыдэнтаў», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ: Фігурантам справы аб дзяржперавароце пагражае да 12 гадоў турмы