Вучэньні замежных войскаў ля межаў Беларусі з краінамі Эўразьвязу ідуць «літаральна круглыя суткі», пра гэта заявіў намесьнік дзяржсакратара Савет бясьпекі Беларусі Ўладзімер Арчакоў у этэры тэлеканалу «Беларусь-1», піша Tut.by.
Ён адзначыў, што ня лічыць, што тэрыторыя Беларусі нікога не цікавіць і што ніхто не зьбіраецца яе заваёўваць. На яго думку, аб адваротным гавораць «падзеі і факты, калі паглядзець у тым ліку на вайсковую падрыхтоўку нашых суседзяў, Расею я ня маю на ўвазе».
«Вайсковыя выдаткі ўсіх сумежных з намі дзяржаў нават перавышаюць пэўныя натаўскія мінімумы. Некаторых дзяржаў — вельмі значна. Вайсковая прысутнасьць, у тым ліку міжнародных замежных кантынгентаў, пастаянна нарошчваецца. Будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры не спыняецца».
Арчакоў кажа, што колькасьць вучэньняў у сумежных краінах толькі павялічваецца, маўляў, за 2020 год толькі ў Польшчы, Літве і Латвіі прайшло больш за 70 вучэньняў.
«Сёлета ўжо прайшло і вядома яшчэ аб 30 вучэньнях. Калі нават сабе ўявіць, што кожнае канкрэтнае вучэньне доўжыцца хаця б тыдзень, то атрымліваецца, што літаральна круглыя суткі каля нашых межаў замежныя войскі адточваюць сваё баявое майстэрства», — заявіў Арчакоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі?Уладзімер Арчакоў вядомы сваім удзелам у напісаньні артыкулу «Да пытаньня аб гістарычнай палітыцы» ў часопісе «Беларуская думка», дзе крытыкуюцца «штучнае разьдзіманьне тэмы трагедыі палітычных рэпрэсій 1920–1930 гадоў» і «трактоўка падзелаў Рэчы Паспалітай як трагедыі страты незалежнасьці беларусаў».
Акрамя таго, Арчакоў узначальвае Мiжведамасную камiсiю бясьпекі ў інфармацыйнай сфэры пры Савеце бясьпекі Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтая камісія ў жніўні 2020 году пазбавіла акрэдытацый журналістаў замежных СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы і абарона зьняволеных калег. 10 фактаў пра Беларускую асацыяцыю журналістаў за мінулы годПра прысутнасьць вялікіх сілаў NATO каля межаў Беларусі раней неаднаразова заяўляў Лукашэнка. Сілы супрацьпаветранай абароны Расеі і Беларусі летам гэтага году пачнуць сумеснае баявое дзяжурства на адным зь беларускіх аэрадромаў. Раней афіцыйны Менск упарціўся плянам Расеі стварыць на тэрыторыі Беларусі сваю авіяцыйную базу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль не авіябаза. Расейскія вайскоўцы гэтым летам пачнуць службу на беларускім аэрадроме ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна разглядае сяброўства ў NATO як адзіны шлях да міру на ўсходзе краіны. Крэмль: гэта толькі пагоршыць сытуацыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спроба ціску на Ўкраіну». Заснавальнік CIT аб новых доказах перакідваньня расейскіх вайскоўцаў да мяжы з Украінай