«У гэтых групах сыстэматычна разьмяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых», — патлумачылі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Згодна з рашэньнем суду Ленінскага раёну Магілёва, сьпіс «забароненых» папоўнілі віртуальныя супольнасьці «Магілёў 97%», «Бабруйск 97%», «Асіповічы для жыцьця» і «Бульвар Няскораных».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт прыгразіў крымінальным перасьледам тым, «хто адгукнецца на заклікі тэлеграм-каналаў»«Для дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі ў Беларусі і зьмены канстытуцыйнага ладу ўдзельнікі чатаў рэгулярна заклікалі да масавых беспарадкаў, вулічных пратэстаў, хуліганства, радыкалізацыі, вандалізму, супраціву міліцыянтам, блякаваньня руху на аўтамабільных і чыгуначных дарогах», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: Telegram-каналы «МКБ» і «Каратели Беларуси» — экстрэмісцкія, зьвесткі сілавікоў выдавалі супрацоўнікі «Белтэлекаму»Удакладняецца, што за публікацыю ці рэпост інфармацыі з названых інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць і пакараньне ажно да арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» «экстрэмісцкім» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: Telegram-каналы «МКБ» і «Каратели Беларуси» — экстрэмісцкія, зьвесткі сілавікоў выдавалі супрацоўнікі «Белтэлекаму» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Групу тэлеграм-каналаў «НЕХТА» ўключылі ў агульны сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў