«Я вельмі рады вас бачыць у Беларусі. Наша сёньняшняя сустрэча абумоўленая прапановай Уладзіміра Пуціна ў Сочы, калі мы сустракаліся і абмяркоўвалі шэраг праблем. І выйшлі на тую праблему, якой у асноўным удзелім увагу», — цытуе БелТА Аляксандра Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Кац: «Лукашэнка адыгрывае ролю акупацыйнай адміністрацыі, людзі для яго — пагроза»Ён расказаў падрабязнасьці сваёй размовы з Уладзімірам Пуціным у канцы лютага.
«Ён кажа: слухай, Мішусьцін у нас прафэсар, а можа, і акадэмік. Паслухай яго, як ён разумее тую сыстэму, якую сам выпакутаваў (да прэм’ерскай пасады Міхаіл Мішусьцін узначальваў падатковую службу Расеі. — РС). Яна патрэбна будзе і Беларусі. Тым больш бясплатна. Таму я ўдзячны, што, выконваючы даручэньне прэзыдэнта, прыехалі са спэцыялістамі, каб разгледзець адну з найважнейшых нашых праблем. І Расеі, і Беларусі заўсёды было нялёгка. Тым ня менш час падштурхоўвае да таго, каб вырашаць існыя пытаньні».
Прэм’ер-міністар Расеі прапанаваў беларускаму боку азнаёміцца з расейскімі напрацоўкамі дзеля «інтэграцыі падатковых сыстэмаў дзьвюх краін безь якога-небудзь паглынаньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітоляг, абвінавачаны ў «публічнай абразе прэзыдэнта Беларусі», зьехаў з РасеіТаксама Лукашэнка анансаваў, што наступная сустрэча з Пуціным пройдзе ў Маскве 22 красавіка. Пра гэта яны дамовіліся падчас тэлефоннай размовы.
«Потым яшчэ будзе саюзны Саўмін, а дзесьці верасень-кастрычнік — вышэйшы дзяржаўны савет. Нам трэба гэта адзначыць добрым рухам у рамках саюзнай дзяржавы. Вось такія дамоўленасьці ў мяне былі з прэзыдэнтам Расеі за апошнія два дні», — удакладніў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Настолькі расколатае грамадзтва вельмі складана сшыць». Шрайбман у інтэлектуальным клюбе АлексіевічЛукашэнка дадаў, што абмеркаваў з Пуціным дарожныя мапы: па большасьці няма пытаньняў, але ў некалькіх напрамках супрацоўніцтва ёсьць нюансы, якія неабходна «тэрмінова разруліць».