Былога кіраўніка БПЦ перавялі на новае месца — з поўдня Расеі ў Маскву

Мітрапаліт Павел, красавік 2020

Мітрапаліт Павел стаў Патрыяршым намесьнікам Маскоўскай мітраполіі, правялебным Круціцкім і Каломенскім. Такое рашэньне прыняў Сынод Расейскай праваслаўнай царквы.

Да гэтага пасьля сыходу з кіраўніцтва БПЦ мітрапаліт Павел быў кіраўніком Екацярынадарскай япархіі на поўдні Расеі.

Цяпер мітрапаліт Павел будзе і сталым чальцом Сыноду — разам зь менскім мітрапалітам Веньямінам.

Летась пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мітрапаліт Павал заявіў на сустрэчы зь вернікамі, што шкадуе пра заўчаснае віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі зь перамогай, а 17 жніўня ён наведаў пабітых АМАПам пратэстоўцаў у лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску.

21 жніўня яго вызвалілі ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі і адправілі ў расейскую Кубань.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто праявіў зьверства і жорсткасьць — аддаць законнаму суду». Зварот Сыноду БПЦ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Павел наведаў у лякарні пацярпелых падчас пратэставых акцый
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік БПЦ зьвярнуўся да вернікаў з нагоды малітвы за мір і адзінства