11 красавіка эфірная акцыя «Малітва за мір і Адзінства» пачнецца на Першым канале Беларускага радыё зь перадачы Беларускага экзархату «Духоўнае слова» а 7:30 і працягнецца ў 08:15 сумеснай зь Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рымска-каталіцкага касьцёлу трансьляцыяй нядзельнай казані.
Беларусь заўсёды была прыкладам, як павінны ставіцца адзін да аднаго суседзі, людзі розных нацыянальнасьцяў і нават веравызнаньняў, адзначыў мітрапаліт.
Агульнанацыянальную малітву за мір і адзінства анансавала праваслаўная царква. Гэта таксама ідэя Беларускага радыё і Ўпаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў.