Адной зь сюжэтных ліній была спроба аналізу аўдыёзапісу тэлефонных размоваў Лукашэнкавай прэс-сакратаркі Натальлі Эйсмант з кіраўніком Беларускай фэдэрацыі хакею Дзьмітрыем Баскавым у ноч на 19 кастрычніка 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АНТ: Арыштавалі афіцэра КДБ, які нібыта перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналамПадчас гутаркі фігуранты падрабязна абмяркоўвалі, як будуць бурыць мурал у гонар забітага актывіста Рамана Бандарэнкі, зразаць стужачкі; пагаварылі, навошта экс-кіраўнік МУС Юры Караеў рэкамэндаваў браць з сабой «аэразольчыкі», а Дзьмітры Баскаў і майстар адзінаборстваў Дзьмітры Шакута носяць з сабой пісталеты.
На тэлеканале са спасылкай на КДБ запэўнілі, што тая размова была «сплянаванай спэцапэрацыяй, накіраванай на ўмацаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту і павышэньне рэйтынгу даверу да ўлады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL: затрыманы «здраднік» Сідаракін нібыта ўдзельнічаў у размове ў кабінэце старшыні КДБ пра палітычныя забойствы за мяжой«Калі хтосьці раптам вырашыў, што ў гэтых заявах ёсьць хоць слова праўды, BYPOL правёў уласнае расьсьледаваньне і высьветліў, што Эйсмант, Баскаў і Шакута рабілі ў тую ноч на самой справе», — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы былых сілавікоў.
BYPOL атрымаў інфармацыю аб геалякацыі мабільных тэлефонаў названых асоб, якія паказваюць, дзе ў тую ноч яны былі і пацьвярджае, што запіс размоваў зроблены не ў кабінэце ў КДБ. Цалкам тэкст расьсьледаваньня ТУТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трыбуна»: чалавек на відэа нападу ў менскім двары падобны да спартоўца Шакуты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік хакейнай фэдэрацыі Баскаў выйшаў з рады дырэктараў «БСБ Банку» пасьля публікацыі размоў нібыта зь яго ўдзелам