Міністэрства інфармацыі афіцыйна ўнесла ў лік экстрэмісцкіх матэрыялаў кнігу «Белорусский Донбасс». Яна зьявілася ў афіцыйным сьпісе, які публікуе ведамства. Кніга напісаная на расейскай мове, яе аўтары — журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш.
Выданьне, якое цяпер афіцыйна трапіла ў «экстрэмісцкі» сьпіс, прызналі такім яшчэ 29 студзеня. Зрабіла гэта Менская абласная экспэртная камісія, у заключэньні якой напісана, што ў кнізе «выяўлена наяўнасьць прыкметаў праявы экстрэмізму».
Суд жа прызнаў «Белорусский Донбасс» экстрэмісцкім матэрыялам 26 сакавіка, а ўжо 7 красавіка карэспандэнта тэлеканалу «Настоящее время» Рамана Васюковіча аштрафавалі на 580 рублёў у адміністрацыйнай справе аб «Распаўсюдзе або перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд аштрафаваў журналіста Рамана Васюковіча на 20 базавых за ўвоз кнігі «Беларускі Данбас»Васюковіча затрымалі 11 сьнежня па вяртаньні з Кіева з двума асобнікамі кнігі «Белорусский Донбасс». Пры гэтым сам журналіст патлумачыў, што купіў кнігі для сябе і сяброў, распаўсюду не плянавалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ужо небясьпечна набыць нейкую кнігу». Журналіста аштрафавалі за ўвоз кнігі з-за мяжыКнігу ў 2020 годзе выдала ўкраінскае выдавецтва «Фоліо». Зьмест выданьня — журналісцкае расьсьледаваньне пра ўдзел беларусаў у вайне на Ўсходзе Ўкраіны, ролю беларусаў у ім і ўплыў канфлікту на Беларусь; ролю спэцслужбаў і самога Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзэнтацыя кнігі ў Беларусі прайшла 19 лютага ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску, на ёй прысутнічаў амбасадар Украіны Ігар Кізім.
Адна з аўтарак кнігі Кацярына Андрэева цяпер адбывае 2-гадовае турэмнае пакараньне за стрым з «плошчы Пераменаў». Яе прызналі вінаватай нібыта ў арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ляўрэатамі прэміі «Гонар журналістыкі» сталі палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьняволеных журналістак «Белсату» ў турме паставілі на ўлік. Што гэта такое? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прызнаў кнігу «Белорусский Донбас» экстрэмісцкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адразу згадваюцца часы інквізыцыі». Што адбываецца вакол кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя»?