«Мушу сказаць вам, што я рэальна занепакоены дзеяньнямі Расеі на межах Украіны», — сказаў Блінкен у інтэрвію тэлеканалу NBC. «Таму мы ў цесным кантакце, у цеснай каардынацыі з нашымі саюзьнікамі і партнэрамі ў Эўропе. Усе мы падзяляем гэтую занепакоенасьць».
«Прэзыдэнт Байдэн даў ясна зразумець. Калі Расея будзе дзейнічаць неабдумана альбо агрэсіўна, гэта будзе мець сваю цану, будзе мець наступствы», — сказаў Блінкен.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына падтрымае праграму вяртаньня Крыму пад кантроль УкраіныУ апошнія тыдні ўзмацніліся баі паміж украінскай арміяй і прарасейскімі сэпаратыстамі на ўсходзе краіны, назіралася таксама нарошчваньне расейскіх войскаў у рэгіёне, што выклікае асьцярогі наконт сур’ёзнай эскаляцыі ў працяглым канфлікце.
Украіна абвінаваціла Расею ў канцэнрацыі тысяч вайскоўцаў на яе паўночных і ўсходніх межах, а таксама на анэксаваным паўвостраве Крым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія і Злучаныя Штаты запатрабавалі ад Расеі неадкладна спыніць эскаляцыю ва ЎкраінеКрэмль, які не адмаўляў руху войскаў, заявіў у нядзелю, што ня рухаецца ў бок вайны з Украінай, але таксама «не застанецца абыякавым» да лёсу расейскамоўных у рэгіёне, ахопленым канфліктам.
Белы дом на гэтым тыдні заявіў, што колькасьць расейскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай цяпер большая, чым у любы час з 2014 году, калі канфлікт разгарэўся пасьля анэксіі Расеяй Крыму.