Анкара падтрымае ініцыятыву Кіева па фармаваньні «Крымскай плятформы» — праграмы, якая прадугледжвае рэінтэграцыю анэксаванага Расеяй Крыму. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган на прэс-канфэрэнцыі ў Стамбуле пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, інфармуе aa.com.tr.
Эрдаган падкрэсьліў, што Турэччына надалей выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з Украінай. Яго краіна занепакоеная ростам напружанасьці на ўсходзе Ўкраіны. Эрдаган выказаў надзею на хуткую нармалізацыю становішча ў акупаваных прарасейскімі сіламі часткамі Данецкай і Луганскай абласьцей у рамках менскіх дамоўленасьцяў.
Раней Украіна катэгарычна заявіла, што наступныя перамовы Трохбаковай кантактнай групы адбудуцца ў іншай краіне, бо Беларусі афіцыйны Кіеў больш не давярае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў прапанаваў зрабіць Польшчу новай пляцоўкай перамоваў аб Данбасе замест БеларусіЗяленскі ў адказ на словы Эрдагана заявіў, што падтрымка Турэччынай сувэрэнітэту Ўкраіны надзвычай важная для Кіева.
Пасьля перамоваў прэзыдэнтаў адбылося пасяджэньне Стратэгічнай рады паміж Украінай і Турэччынай, пасьля якога бакі апублікавалі сумесную дэклярацыю. Там гаворыцца, што Кіеў і Анкара працягнуць працу па аднаўленьні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны ў міжнародна прызнаных межах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці пачнецца «гарачая» расейска-ўкраінская вайна? Адказы на 6 пытаньняўАкрамя таго, краіны будуць працаваць над паляпшэньнем жыцьця крымскіх татараў, якія пакінулі паўвостраў у выніку расейскай анэксіі.
У апошні час зноў абвастрылася сытуацыя ў зоне канфлікту ва ўсходняй Украіне, перастала выконвацца перамір’е. Паступаюць шматлікія паведамленьні аб канцэнтрацыі расейскіх войскаў ля межаў з Украінай. Крэмль сьцьвярджае, што гэтыя войскі нікому не пагражаюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АБСЭ патрабуе тлумачэньняў ад Расеі: чаму тая канцэнтруе войскі на мяжы з Украінай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь не зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай», — чалец Трохбаковай кантактнай групы ў справе Данбасу