Пра тое, што 9 красавіка праваабаронцу Тацяну Гацуру-Яворскую перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, Свабодзе паведаміў яе муж Уладзімер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская афіцыйна арыштаваная ў крымінальнай справеЗаснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка. Напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў правялі ператрусы ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы Тацяны.
Сьледчыя дзеяньні праводзіліся ў межах справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу — фінансаваньне або матэрыяльнае забесьпячэньне беспарадкаў. За дзень да затрыманьня Тацяны Гацуры-Яворскай сілавікі правялі ператрусы яшчэ ў дзьвюх арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» — Натальлі Трэнінай і Юліі Сяменчанкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта наш з вамі голас». Арганізатары і мастакі пра закрытую выставу аб гераізьме мэдыкаў8 красавіка ўсіх затрыманых актывістак «Зьвяна» (агулам было затрымана пяць чалавек. — РС) судзілі па адміністратыўных артыкулах за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Тацяна Гацура-Яворская атрымала штраф памерам 50 базавых велічынь, аднак на волю так і ня выйшла. Позна ўвечары супрацоўнікі ІЧУ на завулку Акрэсьціна паведамілі, што яна праходзіць па крымінальнай справе. Статус Тацяны Гацуры-Яворскай застаецца невядомым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы проста хацелі падзякаваць лекарам». Санстанцыя і МНС дачасна прыкрылі выставу пра гераізм мэдыкаўТацяна Гацура-Яворская — маці чатырох дзяцей. Яна арганізатарка вялікай колькасьць культурных ініцыятываў, у тым ліку WATCH DOCS Belarus — міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 году.
Заснаванае ёю аб’яднаньне «Зьвяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я — не», прысьвечанай адданай працы мэдыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам.