Як вынікае з дакумэнту, будуць пашыраныя абавязкі юрыдычных асобаў, якія зьяўляюцца рэдакцыямі СМІ, уладальнікамі інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданьняў. Да 5 гадоў павялічаны тэрмін забароны на права фізычным і юрыдычным асобам выступаць у якасьці заснавальніка СМІ пасля таго, як яго выпуск спынены. Для ўладальнікаў інтэрнэт-выданьня такое абмежаваньне вызначылі 3 гадамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Журналісты працаваць не перастануць». Журналістка і кіраўнік БАЖ — пра новыя правілы працы на масавых акцыяхСярод падставаў для адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі або перарэгістрацыі называюцца наступныя прычыны:
- назва СМІ супадае або падобная да назвы выданьня, у дачыненьні да якога прынята рашэньне аб спыненьні выпуску;
- назва сеткавага выданьня не супадае з назвай дамэну інтэрнэт-рэсурсу;
- галоўны рэдактар ня мае права паводле закону займаць такую пасаду.
Таксама ў праекце дакумэнту пашыраны сьпіс падставаў для спыненьня выпуску СМІ:
- вынясеньне цягам году двух і больш пісьмовых папярэджаньняў;
- рашэньне міжведамаснай камісіі бясьпекі ў інфармацыйнай сфэры аб наяўнасьці паведамленьняў або матэрыялаў, распаўсюд якіх здольны прывесьці да ўзнікненьня пагрозы нацыянальнай бяспецы.
Зьявіліся новыя прычыны, на падставе якіх дзяржорганы могуць абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў і сеткавых выданьняў. Так, на рашэньне Міністэрства інфармацыі гэта дазволена ў наступных выпадках:
- публікацыя забароненай да распаўсюду інфармацыі;
- вынясеньне ўладальніку інтэрнэт-рэсурсу цягам году двух і больш патрабаваньняў, а ўладальніку сеткавага выданьня — пісьмовых папярэджаньняў;
- невыкананьне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу патрабаваньняў органа дзяржкіраваньня аб ліквідацыі парушэньняў заканадаўства аб СМІ або неперадачы ў гэты орган пацьвярджальных дакумэнтаў;
- рашэньне міжведамаснай камісіі пра наяўнасьць на інтэрнэт-рэсурсе матэрыялаў, пашырэньне якіх пагражае нацыянальнай бясьпецы.
Рашэньне пра абмежаваньне доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выданьня за распаўсюд інфармацыі, накіраванай на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасьці ці заклікі да такой дзейнасьці, будзе прымацца на падставе пастановаў генпракурора, пракурораў абласьцей і Менску.
Законапраект забараняе СМІ і інтэрнэт-рэсурсам публікаваць вынікі апытаньняў адносна грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне, рэфэрэндумаў і выбараў, калі няма адпаведнай акрэдытацыі. Нельга ўказваць і гіпэрспасылкі на матэрыялы, распаўсюд якіх у СМІ забаронены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістаў на масавых акцыях могуць афіцыйна прыраўняць да ўдзельнікаўАкрамя таго, пералічаныя новыя патрабаваньні да журналістаў:
- паведамляць галоўнаму рэдактару пра магчымыя пазовы ды іншыя прадугледжаныя заканадаўствам патрабаваньні ў сувязі з распаўсюдам падрыхтаванага матэрыялу;
- выконваць абмежаваньні на правядзеньне перадвыбарчай агітацыі, адклiканьня дэпутата, чальца Савету Рэспублікі, вызначаныя выбарчым заканадаўствам;
- атрымліваць згоду галоўнага рэдактара на падрыхтоўку матэрыялаў для іншых СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў;
- не дапускаць фактаў парушэньня прафэсійнай этыкі журналістаў і агульнапрынятых нормаў маралі.
Журналісту таксама забаронена выкарыстоўваць яго правы і становішча ў мэтах утойваньня ці фальсыфікацыі інфармацыі, зьбіраць зьвесткі на карысць трэцяй асобы або арганізацыі, якая не зьяўляецца СМІ, распаўсюджваць інфармацыю з мэтай зганьбіць паводле прыкметаў полу, узросту, расавай, рэлігійнай або нацыянальнай прыналежнасьці; у сувязі з палітычнымі перакананьнямі, а таксама дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы ўлады.
Супрацоўніка СМІ змогуць пазбаўляць акрэдытацыі, калі ён або рэдакцыя парушылі парадак распаўсюду зьвестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці і ганяць дзелавую рэпутацыю чалавека ці арганізацыі.