Інтэрвію цытуе агенцтва «Менск-навіны».
«Сёньня ў менскіх садках адкрыта 187 груп, дзе навучаньне і выхаваньне вядзецца на роднай мове. Для прыкладу: 5 гадоў таму такіх груп было толькі 133.
З кожным годам цікавасьць у бацькоў і дзяцей да беларускамоўнага навучаньня расьце. Фармуюцца такія групы ў першую чаргу па заяўках бацькоў. Калі ў мікрараёне набіраецца пэўная колькасьць ахвочых, іх адкрываюць. Варта сказаць, што праграма заняткаў зацьверджаная Міністэрствам адукацыі.
Нават у ясьлях выхаванцаў пачынаюць паглыбляць у беларускамоўную атмасфэру, у тым ліку праз гульню. Малыя вучаць вершы на роднай мове, выхавальнікі чытаюць казкі. Аднак, каб працэс вывучэньня мовы быў эфэктыўным, неабходна падлучыцца і бацькам. У паўсядзённых зносінах з дзецьмі з малалетняга ўзросту называйце прадметы, дзеяньні беларускімі словамі, — сказала Праскурава.
Як улады адрэагавалі на зварот аб беларускай мове ў садках Менску
У 2018 годзе зварот аб праблемах з уладкаваньнем дзяцей у беларускамоўныя садкі сабраў на сайце petitions.by больш за 3 000 подпісаў. Паводле аўтараў звароту, у атрыманьні дзецьмі дашкольнай адукацыі па-беларуску ёсьць значныя перашкоды.
Улады адказалі тады, што колькасьць беларускамоўных груп адпавядае запытам бацькоў, гаворыцца ў адказе камітэту адукацыі Менгарвыканкаму на пэтыцыю супраць «дыскрымінацыі дзетак паводле моўнай прыкметы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады адказалі на трохтысячную пэтыцыю пра беларускія дзіцячыя садкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінадукацыі: Пры фармаваньні беларускамоўных груп у садках будуць улічвацца інтарэсы большасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскі гарадзкі суд адмовіў беларускамоўным бацькам у стварэньні рознаўзроставай групы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На кнігу «Мова 404» пра дыскрымінацыю за беларускую мову сабралі неабходную суму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 30 сакавіка 1918 году — Дзень дзяржаўнасьці беларускае мовы