7 красавіка ў другім чытаньні Палата прадстаўнікоў прыняла закон «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы».
У новым законе скасоўваецца паняцьце «мінімальнага спажывецкага бюджэту», а мінімальную зарплату будуць лічыць па-іншаму, інфармуе БелТА.
«Усе выплаты і іншыя абавязаньні дзяржавы, вызначэньне крытэру неабходнасьці ўвязваюцца зь бюджэтам пражытковага мінімуму, які і сёньня пралічваецца ў сярэднім на душу насельніцтва, на асобныя сацыяльныя дэмаграфічныя групы насельніцтва», — сказаў намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі ў працы і сацыяльных пытаньнях Алег Семянчук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Па $500 няма і блізка. На якія грошы рэальна жывуць беларусыКалі раней памер мінімальнай заработнай платы разьлічваўся ў залежнасьці ад мінімальнага спажывецкага бюджэту, то ў сувязі зь яго адменай пачне вылічвацца ў памеры, не ніжэйшым за 30% ад прагнознага значэньня намінальнай сярэдняй заработнай платы па краіне.
Па словах Семенчука, цяпер усё вызначыць «адзіны сацыяльны нарматыў» пры рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі і рэгуляваньні ўзроўню жыцьця, а таксама аказаньня насельніцтву сацыяльнай абароны. Чыноўнік лічыць, што ад сёньня закон «больш выразна вызначае адраснасьць дзяржаўнай падтрымкі і вызначэньне памеру мінімальнай заработнай платы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 450 тысяч беларусаў жывуць за рысай беднасьці, гэта 4,8% насельніцтваСпажывецкі кошык — мінімальны набор прадуктаў харчаваньня, які ўлічвае дыеталягічныя абмежаваньні і забясьпечвае мінімальна неабходную колькасьць калёрый. Набор прадуктаў на аднаго чалавека ў месяц, якія адпавядаюць фізычным патрэбам, калярыйнасьці, утрыманьню асноўных харчовых рэчываў.
Бюджэт пражытковага мінімуму — кошт мінімальна неабходнага чалавеку набору дабротаў, жыцьцёвых сродкаў, якія дазваляюць падтрымліваць жыцьцядзейнасьць. Акрамя спажывецкага кошыка, у пражытковы мінімум уваходзяць нехарчовыя тавары і паслугі.
Мінімальны спажывецкі бюджэт — самае шырокае з трох прадстаўленых азначэньняў, адлюстроўвае выдаткі на набыцьцё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальненьня асноўных фізіялягічных і сацыяльных запатрабаваньняў чалавека, сям’і. Цяпер у беларускіх законах гэтага паняцьця ня будзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ў лютым рэальныя пэнсіі ўпалі на 1,9% да студзеньскага паказьніку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МВФ значна пагоршыў эканамічны прагноз для Беларусі