Гэта вынікае з апублікаванага фондам 6 красавіка агляду «Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі» (World Economic Outlook), які цытуе БелаПАН.
Паводле цяперашняга агляду, МВФ чакае ў 2021 годзе зьніжэньня беларускага валавога ўнутранага прадукту (ВУП) на 0,4%. У папярэднім прагнозе летась у кастрычніку фонд прадказваў рост ВУП Беларусі ў 2021 годзе на 2,2%.
МВФ таксама прыкметна пагоршыў ацэнку сярэднегадавой інфляцыі ў Беларусі. На думку экспэртаў фонду, сёлета яна складзе 6,9%. Раней яны прагназавалі рост спажывецкіх цэн у Беларусі на 5,1%.
Пры гэтым ацэнка МВФ адносна стану беларускай эканомікі выглядае аптымістычней за сакавіцкі прагноз Сусьветнага банку, на думку экспэртаў якога леташняе зьніжэньне ВУП Беларусі (на 0,9%) будзе паглыбляцца ў 2021 годзе да 2,2%.
Паводле ацэнак Сусьветнага банку, інфляцыя ў Беларусі ў 2021 годзе можа скласьці 8,2% супраць 7,4% у 2020-м.