На радзіму Яна Баршчэўскага, аўтара знакамітай кнігі «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях», прывезьлі з Украіны яго надмагільную пліту. Цяпер яна выстаўленая ў Расонах, пішуць «Витебские вести».
З гэтай нагоды ў Расоны прыехалі прадстаўнікі амбасады Ўкраіны ў Беларусі і фонду Марыі Магдалены Радзівіл са Швайцарыі, на сродкі якога пліту аднавілі.
Надмагільле Яна Баршчэўскага знайшлі выпадкова два гады таму на прыватным падворку ў горадзе Чуднаве на Жытоміршчыне. Пры гэтым пліта валялася на падворку 17 гадоў, яе ніхто не чапаў.
Сэнсацыйную знаходку зрабіла малая дачка гаспадара Анатоля Прыходчанкі. Яна стала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце. На ржавай тады пліце выявіўся польскамоўны надпіс: «Ян Баршчэўскі, прыхільнік Бога, прыроды і людзей, пісьменьнік натхненьняў і пачуцьцяў. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 году». Гэтая знаходка дапамагла ўдакладніць год нараджэньня пісьменьніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне знайшлі надмагільную пліту беларускага пісьменьніка Яна Баршчэўскага. ФОТАУ 2019 годзе ў Дзяржаўным архіве Жытомірскай вобласьці знайшлі мэтрычныя дакумэнты аб сьмерці Баршчэўскага. Айцец Мірон Шалавінскі тады сказаў Свабодзе, што архіўныя дакумэнты пацьвердзілі: пісьменьнік быў пахаваны на могілках касьцёла, зруйнаванага савецкай уладай у 1935-1936 гадах і знаходзіўся недалёка ад падворку, дзе і знайшлі надмагільную пліту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне знайшлі ня толькі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага, але і дакумэнты аб сьмерціЯн Баршчэўскі — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў вёсцы Мурагі Расонскага раёну, тады гэта быў Полацкі павет Віцебскай губэрні. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіюме. У падарожжах родным краем Ян Баршчэўскі зьбіраў легенды, якія затым леглі ў аснову ягонага самага вядомага твора. У Чуднаў Баршчэўскі пераехаў бліжэй да 1850 году, дзе праз год памёр ад сухотаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 20 фактаў пра першага беларускага пісьменьніка Яна Баршчэўскага, чыё надмагільле знайшлі ва ЎкраінеНадмагільле Баршчэўскага пазьней адправяць у Чуднаў, дзе пісьменьніку паставілі помнік. Таксама памятны знак у выглядзе валуна стаіць у роднай пісьменьніку вёсцы Мурагі. У наступныя тыдні надмагільную пліту Баршчэўскага змогуць убачыць жыхары і госьці Расонаў.
Надмагільле выстаўлена ў залі Расонскай дзіцячай школы мастацтваў, тут жа можна ўбачыць малюнкі, створаныя паводле твораў Яна Баршчэўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія дыпляматы не прыехалі на адкрыцьцё помніка Яну Баршчэўскаму ва Ўкраіне. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьцежкамі Яна Баршчэўскага. Рэпартаж з гораду, дзе знайшлі надмагільле беларускага пісьменьніка