Першым на прафіляктычны ўлік паставілі публіцыста «Новага часу», актывіста анархісцкага руху Мікалая Дзядка. 4 сакавіка адпаведнае рашэньне вынесла камісія пад старшынствам начальніка СІЗА № 1 Андрэя Цэдрыка. Палітвязень нібыта ладзіць акцыі, якія парушаюць парадак.
Адміністрацыя лічыць, што Дзядок схільны да захопу закладнікаў, гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў СІЗА, а таксама да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Настрой бадзёры, а са здароўем праблемы». Мікалай Дзядок стаў фігурантам яшчэ адной крымінальнай справыЗатым на ўлік паставілі мэдыямэнэджара Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну, якіх таксама ўтрымліваюць у СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну паставілі на ўлік як «схільных да экстрэмізму»У жодзінскім СІЗА пад асаблівыя ўмовы ўтрыманьня трапіла журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, якой прысудзілі да 2 гадоў пазбаўленьня волі за стрым з «плошчы Пераменаў», дзе адбывалася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі. Пацьвердзілася інфармацыя, што і яе асуджаная калега Дар’я Чульцова таксама на прафіляктычным уліку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самае цяжкае — этап. Палітзьняволеных журналістак перавезьлі ў СІЗА ЖодзінаУ чым выяўляецца «прафіляктычны ўлік»?
На дзьвярах камэры вісіць картка, якая ўказвае на асаблівы статус такога абвінавачанага. Пры выхадзе з камэры (на шпацыр, наведваньне лекара, сустрэчу з адвакатам, сьледчым або сваякамі, у душ, а таксама двойчы на ранішняй і вячэрняй праверцы) абвінавачаным рукі за сьпінай скоўваюць кайданкамі, піша сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў.
У самой камэры пры гэтым вызначана асаблівае месца, дзе чалавек абавязаны знаходзіцца ў момант, калі заходзіць супрацоўнік СІЗА. Таксама прадугледжаны выклік на «прафіляктычныя гутаркі». Інфармацыя аб пастаноўцы на ўлік перадаецца ў суд, а потым у калёнію, куды накіроўваюць асуджанага.
«Усе дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці адміністрацыі пэнітэнцыярных устаноў у сувязі з пастаноўкай на спэцыяльны ўлік, пакрытыя таямніцай, мы ня можам паглядзець вычарпальны сьпіс абавязкаў у людзей, пастаўленых на такі ўлік, і правоў супрацоўнікаў СІЗА ў гэтай сувязі», — сказаў юрыст Павал Сапелка.
Ён адзначыў, што палітвязьняў і раней ставілі на такі ўлік, аднак гэта адбывалася на этапе адбыцьця пакараньня, прычым на ўлік ставілі нават тых, у каго не было правінаў і спагнаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З хаты праз тормаз прадолам на кабінэты». Філёляг правяла два месяцы ў Жодзіне і расказвае пра турэмны жаргонАдміністрацыя СІЗА пры гэтым падае характарыстыку на кожнага абвінавачанага, які ўтрымліваецца пад вартай. Судом гэта павінна ўлічвацца пры вынясеньні прысуду. Сапелка не выключае, што і ў калёніі чалавека, які быў на ўліку ў СІЗА, таксама занясуць у адпаведны сьпіс.
«Неабгрунтаваная пастаноўка на ўлік, тым больш на этапе, калі чалавек яшчэ не асуджаны і не парушае закон і правілы ўтрыманьня, зьяўляецца рычагом ціску з боку адміністрацыі. І, што самае сумнае, абскардзіць пастаноўку на спэцыяльны ўлік немагчыма. Па справе аднаго з палітвязьняў прыйшоў адказ, што скарга не падлягае разгляду ў судзе», — дадаў юрыст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Другі раз будзе ўжо жорсткі». Гутарка з музыкам Банцэрам, які сёлета галадаў на сухую 16 дзён ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два курыныя яйкі на тыдзень, 55 грамаў рыбы з галавой. Урад вызначыў паёк для зьняволеных