Як паведаміла яе прэс-сакратарка Ганна Красуліна, гэта зроблена «ў рамках правядзеньня мерапрыемстваў па замарожваньні сродкаў фізычных асобаў, уключаных у пералік датычных да тэрарыстычных дзеяньняў» (цытата супрацоўніцы банку).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латушкі, Матолькі і Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі банкаўскія рахункіАдзіны даход, які прыходзіць на гэты рахунак, — сацыяльная пэнсія дзіцяці-інваліду да 18 гадоў. Цяпер памер выплаты складае 223 рублі на месяц.
Гаворка пра 10-гадовага сына Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх, які нарадзіўся глухім і ў двухгадовым узросьце перанёс складаную апэрацыю. Маці амаль цалкам прысьвяціла сябе хлопчыку, займаючыся яго рэабілітацыяй (адсюль і статус «хатняй гаспадыні»). У выніку дабілася таго, што ён амаль цалкам дагнаў аднагодкаў і цяпер вучыцца ў звычайнай школе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка, Макар, Ціханоўская і яшчэ 15 чалавек. КДБ абнавіў пералік асобаў, датычных да «тэрарызму»Раней аналягічныя абмежавальныя захады былі зробленыя адносна беларускіх рахункаў палітыка Паўла Латушкі і блогера Антона Матолькі. Як і Сьвятлану Ціханоўскую, беларускія ўлады абвінавацілі іх у датычнасьці да «тэрарыстычнай дзейнасьці».