Пра выпадак паведаміла газэта прадпрыемства «Гродненский химик».
У 11:20 дыспэтчар апавясьціў дзяжурных па заводзе (дзяжурылі генэральны дырэктар Ігар Ляшэнка і начальнік вытворчага аддзелу Савелій Марозаў) пра здарэньне.
Высьветлілася, што ў адной з цыстэрнаў адбыўся выкід нязначнай колькасьці серы празь верхні люк. Пры гэтым невялікая частка серы трапіла на электранаграваныя тэны, выклікаўшы нязначнае задымленьне. На месца здарэньня выехалі ратавальнікі і машына хуткай дапамогі. Такая сытуацыя адбылася на прадпрыемстве ўпершыню.
Праліў серы быў вельмі хутка лякалізаваны, задымленьне ліквідавалі. Для працягу зьліваньня серы праблемную цыстэрну адбуксавалі ў тэхналягічны адстойнік.
Паводле генэральнага дырэктара Ігара Ляшэнкі, сытуацыя ніяк не адбілася на аб’ёме выпуску прадукцыі і тэхналягічным працэсе; матэрыяльнай шкоды няма. Ніхто не пацярпеў, шкоды экалёгіі не нанесена.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Гродна Азоце» здарылася аварыяУ дыспэчарскай службе заводу Радыё Свабода пацьвердзілі інцыдэнт, аднак сказалі, што ніхто не пацярпеў, што гэта не паўплывае на вытворчасьць і што пары хімікатаў ня выйшлі за межы станцыі, дзе яны разьліліся. Паводле дыспэчара, месца здарэньня ачэпленае, вядуцца работы ў ліквідацыі наступстваў аварыі, на месцы здарэньня знаходзіцца і дырэктар прадпрыемства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гродна Азот» скончыў мінулы год са стратамі на 85 мільёнаў. А што на іншых заводах? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да страйку на горадзенскім «Азоце» далучылася інжынэр-хімік з 20-гадовым стажам працы