Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне dev.by.
Праектам закону прапануецца надзяліць ААЦ правам прымаць рашэньні аб прыпыненьні або абмежаваньні функцыянаваньня сетак электрасувязі і сродкаў сувязі, якія ў іх ўваходзяць, у прадугледжаных законапраектам выпадках. Сайт dev.by спасылаецца на прэсавую служба Палаты прадстаўнікоў.
Пры гэты апэратарам сетак электрасувязі давядзецца выконваць указаньні ААЦ, а за страты карыстальнікам адказнасьці ня будзе.
Прэсавая служба Палаты прадстаўнікоў паведаміла, што невыкананьне апэратарамі адпаведных патрабаваньняў ААЦ будзе прызнавацца грубым парушэньнем заканадаўства аб ліцэнзаваньні ў галіне сувязі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка палохае, што з інтэрнэтам будзе, як у Кітаі. Тлумачым, як гэта выглядае тамАдначасова замацоўваецца, што да апэратараў электрасувязі не ўжываюцца меры, прадугледжаныя заканадаўствам за невыкананьне ліцэнзійных патрабаваньняў і ўмоў, калі такія парушэньні паўсталі ў выніку выкананьня патрабаваньняў ААЦ.
Таксама вызначаецца, што прыпыненьне або абмежаваньне функцыянаваньня сетак электрасувязі па рашэньні ААЦ не зьяўляецца падставай для ўзьнікненьня адказнасьці апэратара электрасувязі за страты, нанесеныя карыстальнікамі паслуг электрасувязі ў выніку такіх дзеяньняў.
Цяпер закон «Аб электрасувязі» дазваляе прыпыняць або абмяжоўваць доступ да сувязі і інтэрнэту ў Беларусі толькі «пры ўзьнікненьні надзвычайных сытуацый, увядзеньні надзвычайнага або ваеннага становішча».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянтэры Офіса Ціханоўскай запускаюць «Пражэктар рэгіёнаў»