Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папраўка супраць люстэрак. Улады будуць блякаваць копіі забароненых сайтаў за дзень


Каб заблякаваць люстэрка забароненага сайту, цяпер дастаткова паведамленьня Міністэрства інфармацыі.

Дзяржаўная інспэкцыя пасьля атрыманьня паведамленьня мусіць у той жа дзень унесьці сайт у «чорны сьпіс».

Гэтыя зьмены набылі моц ужо сёньня.

Адпаведную пастанову ААЦ, міністэрствы сувязі і інфармацыі апублікавалі на pravo.by.

Сьпіс абмежаванага доступу абавязковы для ўсіх правайдэраў Беларусі.

Адкрыць заблякаваныя ў Беларусі сайты магчыма з дапамогай VPN.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG