Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянтэры Офіса Ціханоўскай запускаюць «Пражэктар рэгіёнаў»


Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з выбарнікамі. Ліпень 2020, Барысаў.
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай з выбарнікамі. Ліпень 2020, Барысаў.

Каб сабраць як мага больш інфармацыі пра рэальнае жыцьцё ў рэгіёнах Беларусі, валянтэры Офіса запускаюць чат-бот @bel2020_bot.

У яго просяць дасылаць любую інфармацыю, зьвязаную з горадам або вёскай:

  • масавыя звальненьні
  • прадпрыемства працуе ў страту або зусім зачынілася
  • кагосьці звольнілі па палітычных матывах
  • прыклады карупцыі

Офіс мае зьбіраць і правяраць інфармацыю, каб Сьвятлана Ціханоўская і іншыя лідэры дэмакратычных сіл, СМІ, блогеры, распаўсюднікі самвыдату і ўлётак маглі дзяліцца ёю.

«Мы часта атрымліваем навіны зь Менску, але для нас вельмі важна ведаць, што адбываецца ў рэгіёнах. Мой муж Сяргей Ціханоўскі пачаў расказваць пра сапраўднае жыцьцё ў розных кутках Беларусі — і дзякуючы гэтаму беларусы ўбачылі, як падобныя нашы праблемы і як салідарныя мы ў дарозе іх рашэньня». — цытуе словы Ціханоўскай яе тэлеграм-канал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG