Беларускі мастак Аляксей Кузьміч, якога 1 красавіка затрымалі пры спробе пранікненьня ў прэзыдэнцкі палац у Парыжы, распавёў пра сваё вызваленьне ў сваім фэйсбуку.
Увесь гэты час, па словах мастака, яго правяралі на датычнасьць да тэрарызму, вазілі ў крымінальную паліцыю. Фота і відэа з акцыі, якую здымалі журналісты, правяраюць. Кузьміч спадзяецца, што матэрыялы аддадуць, каб «не сарамаціць свабоду інфармацыі ў Францыі».
Таксама беларуса папярэдзілі, што падобнымі справамі ў Францыі яму больш ня варта займацца, а іначай пачнуць крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі мастак Кузьміч спрабаваў пранікнуць у рэзыдэнцыю Макрона. Яго затрымалі«Наогул за гэты час на мяне пасьпелі скласьці тэчку матэрыялаў таўшчынёй 15 см — „у паліцыі свой пэрформанс“, — пажартаваў пракурор».
Паліцыянты ў размовах з Кузьмічом нібыта зьдзіўляліся, што ні ў кога не тузануўся палец, каб націснуць на курок.
«Небаракі. Амаль застрэлілі. Гэтак жа, як і ў нашай краіне амаль адбылася рэвалюцыя. Але „амаль“ ня лічыцца» — Кузьміч так пракамэнтаваў гэтыя размовы.
Таксама мастак падзякаваў сваім францускім адвакатам за прафэсіяналізм.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забралі ўсе кнігі і плякаты на польскай мове». Мастак Алесь Пушкін пра сваю крымінальную справу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша рэвалюцыя годнасьці — мастацкая». У Кіеве праходзіць выстава беларускіх мастакоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макрон і Мэркель у перамовах з Пуціным выступілі за свабодныя выбары ў Беларусі