Штраф курʼеру з menu.by
27 сакавіка ў раёне станцыі мэтро «Пушкінская» сілавікі затрымалі кур’ера сэрвісу дастаўкі ежы menu.by. Са словаў затрыманага, ён выконваў сваю працу і накіроўваўся на замову. Усё, што зрабіў, — сфатаграфаваў калёну спэцтранспарту. Яго затрымалі, а суд палічыў кур’ера ўдзельнікам незаконнай акцыі і прысудзіў яму штраф 1740 рублёў.
15 сутак — за фота затрыманьня
Андрэй Гарнашэвіч 27 сакавіка ўбачыў, як затрымліваюць кур’ера сэрвісу menu.by, і сфатаграфаваў гэта на тэлефон. Яго таксама затрымалі, а суд палічыў, што ён удзельнічаў у незаконным пікеце. Прысудзілі 15 сутак.
1160 рублёў штрафу за таблічку на доме
У жыхара Іванаўскага раёну Андрэя Дражына каля 6 год на доме вісела таблічка з нумарам дому. Але сёлета яна не спадабалася сілавікам, бо мае бел-чырвона-белы колер. Сьпярша мужчыну затрымалі, а потым таблічку з нумарам дому прызналі пікетам і прысудзілі за яе штраф 1160 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шыльду на лацінцы і ў бел-чырвона-белай расфарбоўцы прыраўнялі да адзіночнага пікету540 рублёў штрафу за зэфірку
75-гадовую жыхарку Жодзіна Ірыяду Місько пакаралі штрафам 540 рублёў за незаконную акцыю. Сама акцыя — гэта фатаздымак з зэфіркамі бел-чырвона-белага колеру.
870 рублёў штрафу за жалюзі «ня тых колераў»
Бел-чырвона-белыя жалюзі на вакне жыхара вёскі Прылесьсе Менскага раёну Сяргея Мельянца сілавікі, а пасьля суд палічылі незаконным пікетам. Прысудзілі штраф 870 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматдзетнай сям’і пагражаюць «сацыяльна-небясьпечным становішчам» за бел-чырвона-белыя жалюзі на вокнахВідэазварот — гэта «таксама незаконны пікет»
Відэазварот супрацоўнікаў грамадзянскай авіяцыя супраць гвалту — гэта «пікет з выкарыстаньнем кампутарнай сеткі інтэрнэт». Так палічыў суд Кастрычніцкага раёну Менску. Двух удзельнікаў відэазвароту пакаралі 15 суткамі арышту, а іншых — штрафамі, агульны памер штрафаў — больш за 4 тысячы рублёў.
За захоўваньне кнігі дома — у суд
Жыхара Менскага раёну судзілі за захоўваньне дома кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя». Яшчэ летась кніга свабодна прадавалася ў крамах «Акадэмкнігі», але ўжо 4 сакавіка сёлета ў ёй знайшлі «прыкметы экстрэмізму». Прысуду яшчэ не было, суд накіраваў справу на дапрацоўку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адразу згадваюцца часы інквізыцыі». Што адбываецца вакол кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя»?580 рублёў штрафу за плот «ня тых колераў»
Жыхара Хойнікаў Аляксандра пакаралі штрафам 580 рублёў за сэкцыю плота, якая была пафарбаваная ў бел-чырвона-белы колер. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у «правядзеньні несанкцыянаванага мерапрыемства».
7 сутак за рэпост відэа на Facebook
У Магілёве перакладчыка Анатоля Прасаловіча пакаралі 7 суткамі арышту за перапост відэа на Facebook. Відэа было нават не пра Беларусь, а пра выставу пратэставага мастацтва ў Токіё. Суд палічыў хлопца вінаватым, бо на відэа прысутнічае лягатып, «які ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
870 рублёў штрафу за букет кветак
Жыхарка Наваполацку Алена Вінакурава 27 сакавіка ішла павіншаваць сваю дачку з днём народзінаў. У руках у яе быў букет бел-чырвона-белых кветак. Затрымалі, прысудзілі 870 рублёў штрафу. Суд палічыў букет «незаконным пікетаваньнем».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За сьцяг на вакне, якога ня бачна з вуліцы, затрымалі маці 5 дзяцей і арыштавалі бацьку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хтосьці мусіць з усяго гэтага засьмяяцца. Каб ня плакаць