Прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова і міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Ўладзімера Калтовіча, ён заявіў, што абарона ўнутранага рынку — пытаньне нумар адзін.
«Няхай наш рынак невялікі, але трэба канкурэнтным чынам не аддаваць нікому гэты рынак. Мы, вядома, мусім памятаць пра нашы абавязаньні ў рамках эўразійскай эканамічнай прасторы. Але ёсьць вялікія пытаньні і да органаў кіраваньня, якія павінны прымаць адпаведныя захады дзеля абароны нашых таваравытворцаў», — адзначае ягоная прэсавая служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем выразаць гарачым жалезам». Лукашэнка выказаўся пра бізнэс і БабарыкуЛукашэнка чарговы раз панаракаў на празьмернае захапленьне імпартам у той час, калі аналягічная прыдукцыя вырабляецца ў Беларусі. Пра тое ж ён казаў падчас «Усебеларускага народнага сходу», пагражаючы адказнасьцю асобным кампаніям.
«Мы вырабляем велізарны спэктар тавараў спажываньня. А ў асобных так званых супэрмаркетах і крамах гэтага ня бачым. Дайшло да таго, што некаторыя (праваахоўныя органы разьбіраюцца) проста адмаўляліся браць да рэалізацыі беларускія тавары. Ня буду называць тыя кампаніі. Гэта сьведчыць пра тое, што мае даручэньні — найперш прафсаюзам і дэпутатам — не зусім выконваюцца. Падобныя рэчы трэба ня проста спыняць, а выпальваць гарачым жалезам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто такі бізнэсовец Генадзь Кірэйкаў, пра затрыманьне якога паведамілі беларускія СМІЁн таксама засяродзіўся на неабходнасьці кантраляваць сытуацыю з цэнамі на спажывецкія тавары і не дапускаць фактаў іх неабгрунтаванага росту.
«Перш за ўсё на тавары, якія карыстаюцца падвышаным попытам у нашых небагатых суайчыньнікаў. Самае галоўнае — недапушчальнасьць неабгрунтаванага росту цэнаў. Ня дай Бог у другім, трэцім і далей кварталах будзем мець праблемы бескантрольнага, мякка кажучы, цэнаўтварэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў закрыць прыватныя аптэкі, калі яны будуць «нажывацца на здароўі людзей»Лукашэнка нагадаў падначаленым, што цэнавая сытуацыя і прагноз інфляцыі — найбольш важныя пытаньні.
«Памятаеце, мы займаліся жорстка лекамі ў пачатку гэтага году, спажывецкімі таварамі так званага сацыяльнага спэктру. Хоць не зусім разумею, што значыць сацыяльныя, несацыяльныя тавары? На ўсе тавары трэба маніторыць цэны і прымаць меры. Галоўнае, каб была адпаведная мэтода для прыняцьця падобных рашэньняў», — падсумаваў Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завысокія цэны. Пасьля праверкі Дзяржкантролем не працуюць 28 аптэк ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца зь беларускай эканомікай. Адказвае эканаміст Зьміцер Крук