Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыгразіў закрыць прыватныя аптэкі, калі яны будуць «нажывацца на здароўі людзей»


Аптэка ў Менску
Аптэка ў Менску

Аляксандар Лукашэнка даручыў узяць пад жорсткі кантроль цэны на лекі і прыгразіў уладальнікам прыватных аптэк закрыцьцём, калі яны «будуць нажывацца на здароўі людзей».

Пра гэта ён заявіў у панядзелак, прымаючы з дакладам старшыню Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК) Васіля Герасімава, перадае ТАСС.

«У нас 50% дзяржаўных аптэк, 50% прыкладна прыватных. Калі не прымусім іх адумацца, ну што ж, тады будуць працаваць дзяржаўныя аптэкі. Але мы ня можам дазволіць на здароўі людзей нажывацца, таму лекі — на асаблівы кантроль», — прыводзіць словы Лукашэнкі агенцтва БелТА.

Раней было прынятае рашэньне ўраду спыніць «неабгрунтаваны рост» цэнаў, у прыватнасьці на лекі, пасьля павышэньня ПДВ да 10%. Гэтым, як адзначыў Герасімаў, скарысталіся некаторыя аптэкі. «Некаторыя і на 30% падвысілі [цэны]», — зазначыў кіраўнік КДК. Лукашэнка запатрабаваў спыніць гэтую практыку.

Яшчэ на мінулым тыдні ў матэрыяле БТ пра рост цэнаў на лекі ў прыватных аптэках гаварылася пра значную розьніцу ў параўнаньні зь дзяржаўнымі аптэкамі. Але гэтую інфармацыю зьняпраўдзіла выданьне The Vilagge Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG