Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне Politico. Крыніца выданьня сьцьвярджае, што зламысьнікі не атрымалі доступу да засакрэчанай сеткі.
Спасылаючыся на дзьве ананімныя крыніцы ў Кангрэсе, Politico піша, што гаворка ідзе пра другі вядомы ўзлом паштовага сэрвэра Дзяржаўнага дэпартамэнту за апошняе дзесяцігодзьдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Microsoft абвінаваціў расейскую выведку ў найбуйнейшай кібэратацыПаводле выданьня, хакеры атрымалі доступ да электроннай перапіскі Бюро ў справах Эўропы і Эўразіі і Бюро ў справах Усходняй Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну.
Няясна, піша Politico, ці была крадзеж перапіскі часткай шпіёнскай кампаніі, у рамках якой расейскія хакеры ўкараніліся ў фэдэральныя і прыватныя сеткі з дапамогай праграмнага забесьпячэньня, распрацаванага кампаніяй SolarWinds, якое выкарыстоўваецца як у дзяржаўным, так і ў прыватным сэктары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СМІ: хакеры з Расеі і Кітая ўзламалі сэрвэр Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаўАдказваючы на пытаньні Politico з нагоды хакерскай атакі, прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту заявіў, што ведамства «з усёй сур’ёзнасьцю ставіцца да сваіх абавязкаў у абароне інфармацыі» і пастаянна прымае адпаведныя захады.
«Зь меркаваньняў бясьпекі цяпер мы ня можам абмяркоўваць характар або маштаб любых меркаваных інцыдэнтаў у сфэры кібэрбясьпекі», — адзначыў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп усумніўся ў датычнасьці Расеі да кібэратакі супраць ЗША