Чачэнская Рэспубліка, якая ўваходзіць у склад Расеі, пазначаная ў новым выданьні як рэгіён зь «вельмі высокай рэальнай пагрозай». Ізраільскае антытэрарыстычнае бюро рэкамэндавала сваім грамадзянам пазьбягаць наведваньня рэгіёну і памежнай зоны паміж Чачэніяй і Грузіяй з абодвух бакоў.
На гэта ўжо адрэагаваў кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў. Ён абвінаваціў афіцыйны Тэль-Авіў у тым, што сьпіс краін складаецца ізраільцянамі «пад чыюсьці дудку». Ён заклікаў ізраільскія ўлады не палохаць сваіх грамадзян «неіснуючымі чачэнскімі тэрарыстамі».
Паводле яго, грамадзяне Ізраілю актыўна прыяжджаюць у Чачэнію на адпачынак, а таксама вядуць у рэгіёне бізнэс.
Для іншых рэгіёнаў Расеі, а таксама Грузіі, няма ніякіх папярэджаньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чачэніі затрымалі сваякоў былога паліцыянта, які расказаў пра масавыя пакараньні сьмерцюТаксама ў сьпіс рэгіёнаў зь вельмі высокай для грамадзян Ізраілю пагрозай Рада бясьпекі ўключыла Аўганістан, Сінайскі паўвостраў Эгіпту, Кашмір у Індыі, Іран, Ірак, Лібію, Поўнач Нігерыі, Саудаўскую Арабію, Самалі, Судан, Сырыю і Емэн.
Яшчэ шэраг рэгіёнаў, пераважна ісламскіх краін, трапіў у сьпіс «высокай пагрозы».
Для Беларусі няма ніякіх засьцярог на паездкі для грамадзян Ізраілю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль і ЗША адхілілі расьсьледаваньне Міжнароднага крымінальнага суду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чачэніі затрымалі «вядзьмарак». Прафіляктычную гутарку зь імі паказалі на тэлевізіі