Ён падпісаў указ, які прадугледжвае забарону на ўвоз у краіну асобных катэгорыяў тавараў, а таксама на імпарт работ (паслугаў), што выконваюцца юрыдычнымі і фізычнымі асобамі дзяржаваў, якія прынялі санкцыі ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных або фізычных асобаў.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Паведамляецца, што канкрэтны пералік тавараў, паслугаў і пры неабходнасьці замежных юрыдычных і фізычных асобаў вызначыць Савет міністраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто і якія санкцыі ўвёў супраць уладаў Беларусі. РазьбіраемсяСанкцыі адносна Беларусі ўвялі Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія, Канада і шэраг іншых дзяржаваў. Некаторыя зь іх далучыліся да санкцыяў, якія ўвёў Эўразьвяз.