«Мама троху бледная, але трымаецца. Гатовая сядзець доўга. Разумее ўсю справу. У камэры на восем чалавек іх шасьцёра. Усе палітычныя, маладыя жанчыны. Адносіны паміж імі нармальныя. Папрасіла тэлевізар і асобна каву молатую натуральную Dallmayr. Умовы нармальныя», — расказала Вераніка Півута пра маці.
30 сакавіка сваякі здолелі перадаць Бярнацкай неабходныя рэчы. Перад гэтым ад яе амаль не было навінаў зь вязьніцы.
Бярнацкая застаецца ў статусе падазраванай у справе. Летась яе асудзілі за малітву за Беларусь.
Ірэну Бярнацкую затрымалі ў Лідзе 25 сакавіка, дома ў яе правялі ператрус, забралі тэхніку, нататнікі. У той жа дзень яе перавезьлі ў Менск на Акрэсьціна.
Адначасна затрымалі горадзенскага дзеяча і журналіста, сябра незарэгістраванага СПБ Анджэя Пачобута і кіраўніцу незарэгістраванага аддзела СПБ у Ваўкавыску Марыю Цішкоўскую. Усіх перавезьлі ў Менск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра перасьлед незарэгістраванага Саюзу палякаў у Горадзенскай вобласьці і пра фігурантаў справыЦяпер ўсе яны знаходзяцца на «Валадарцы». У Менск таксама перавялі старшыню неафіцыйнага СПБ Анжаліку Борыс, якую 24 сакавіка ў Горадні асудзілі на 15 дзён арышту за правядзеньне сьвята Казюкі. На яе і іншых асобаў Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу за «распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці».
Паводле пракуратуры, гэтыя людзі праводзілі незаконныя мерапрыемствы з удзелам непаўналетніх у Горадні і вобласьці з 2018 году: ушаноўвалі антысавецкіх дзеячоў, «перасьледавалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўданьня генацыду беларускага народу» (частка 3 артыкулу 130 КК). Артыкул прадугледжвае пакараньне ад 5 да 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Саюз палякаў у Беларусі, а таксама ўрад Польшчы заявілі, што перасьлед ёсьць «актам запалохваньня ўсёй польскай меншасьці ў Беларусі».
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзьдзі, які адправіў на суткі кіраўніцу Саюзу палякаў, бестэрмінова забаранілі ўезд у Польшчу. Папярэдзілі і астатніх