Папа Рымскі адслужыў імшу на Вербніцу

Папа Францішак падчас імшы ў Ватыкане, 28 сакавіка 2021

Папа Рымскі Францішак другі год запар на тле пандэміі каранавірусу адслужыў імшу на Вербніцу, якую сёньня, 28 сакавіка, адзначае Рымска-каталіцкая царква. Пантыфік заклікаў маліцца за ўсіх ахвяраў гвалту, у тым ліку за пацярпелых у выніку выбуху каля каталіцкага храма ў Інданэзіі.

На імшы ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане прысутнічалі каля сотні прадстаўнікоў духавенства і сьвецкіх. Усе яны, акрамя папы і хору, былі ў масках. Традыцыйная працэсія з пальмавымі і аліўкавымі галінамі, у якой звычайна прымалі ўдзел тысячы вернікаў з розных краін сьвету, сёлета зноў не адбылася.

Пасьля набажэнства Папа Францішак падкрэсьліў, што вернікі зноў сустракаюць напярэдадні Вялікадня ва ўмовах пандэміі. Пантыфік заклікаў не паддавацца адчаю і незадаволенасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як каранавірус зьмяніў векавыя традыцыі Каталіцкага касьцёлу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэрарыст-сьмяротнік учыніў напад на хрысьціянскую царкву ў Інданэзіі