Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарыст-сьмяротнік учыніў напад на хрысьціянскую царкву ў Інданэзіі


Наступствы тэракту, ілюстрацыйнае фота
Наступствы тэракту, ілюстрацыйнае фота

Найменей 10 вернікаў атрымалі раненьні ад выбуху каля каталіцкай царквы ў інданэзійскім горадзе Макасар правінцыі Паўднёвы Сулавесі.

Паводле мясцовай паліцыі, тэрарыст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, калі людзі выходзілі са службы ў Вербную нядзелю. На месцы здарэньня знойдзеныя часткі цела, мяркавана, нападніка.

Улады высьвятляюць, хто стаяў за атакай, пакуль што ніводная радыкальная групоўка не ўзяла адказнасьць за тэракт.

Служба ВВС спасылаецца на сьвятара, які расказаў, што ахоўнікі спрабавалі затрымаць сьмяротніка — ён прыехаў на матацыкле і паспрабаваў трапіць у царкву.

Тады і адбыўся выбух — у раёне бакавога ўваходу. На кадрах з камэр відэаназіраньня бачныя агонь, дым і раскіданыя на дарозе парэшткі. У выніку пацярпелі каля 10 чалавек, некаторыя атрымалі сур’ёзныя раненьні.

Каб выбухнула ля галоўнага ўваходу, пацярпелых магло быць значна больш, адзначылі ў гарадзкой мэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG