84-гадовая жанчына згарэла каля ўласнага падворку.
Увечары 27 сакавіка ў вёсцы Касмыры Чашніцкага раёну гарэла сухая трава, якая неўзабаве ахапіла гаспадарчае збудаваньне на падворку. Пажарныя падазраюць адмысловае спаленьне травы.
У траве ў 25 мэтрах ад падворку знайшлі абгарэлае цела 84-гадовай пэнсіянэркі, гаспадыні падворку.
Сухая расьліннасьць гарэла на плошчы 300 квадратных мэтраў.
Пал травы — небясьпечны і шкодны для гаспадаркі занятак. Тым ня менш, штогод шэраг людзей займаецца выпальваньнем сухой расьліннасьці. Летась у красавіку з-за гэтага на Шчучыншчыне згарэла больш за палову вёскі Нарчы. Акрамя будынкаў з-за палу травы нярэдка гінуць жывёлы, а часам і людзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Шчучыншчыне ад палу травы згарэла большая частка вёскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На пажары кіслароднай станцыі берасьцейскай лякарні загінуў чалавек