Пажар на кіслароднай станцыі цэнтральнай гарадзкой лякарні Берасьця адбыўся раніцай 27 сьнежня, паведаміла МНС.
У 6:42 ратавальнікі атрымалі сыгнал, што гарыць аднапавярховы будынак кіслароднай балённай станцыі. Калі яны прыехалі, знайшлі мёртвым мужчыну 1956 году нараджэньня.
Агонь пашкодзіў дзьверы, мэблю, тэлевізар і мікрахвалевую печку.
Станцыя працягвае працаваць.
Прычыны пажару і гібелі чалавека высьвятляюць.
«Падача кіслароду ў палаты шпіталю не прыпынялася, станцыя працавала бесьперабойна», — пракамэнтаваў здарэньне кіраўнік Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук.