Як адзначае польскі тэлеканал tvn24, судны Krebs Geo і Krebs Jet належаць нямецкаму ўладальніку, аднак зарэгістраваныя яны ў Марской палаце Гданьску.
Па словах намесьніка міністра інфраструктуры Польшчы Гжэгажа Віткоўскага, дакумэнты аб рэгістрацыі будуць прызнаныя несапраўднымі ў сувязі з «пагрозай нацыянальнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блінкен: усе ўдзельнікі праекту «Паўночны паток – 2» рызыкуюць трапіць пад санкцыіЁн адзначыў, што транспарты больш не павінны зьяўляцца ў тэрытарыяльных водах Польшчы, інакш краіна пакідае за сабой права затрымаць іх для праверкі.
«Ніводнае судна, якое ходзіць пад польскім сьцягам, ня мае права парушаць эканамічныя інтарэсы польскай дзяржавы», — дадаў дыплямат.
Газаправод «Паўночны паток — 2» магутнасьцю 55 млрд кубамэтраў газу штогод павінен забясьпечыць пастаўкі газу наўпрост з Расеі ў Нямеччыну па дне Балтыйскага мора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белы дом: Байдэн лічыць «Паўночны паток – 2» кепскай угодай для ЭўропыПершапачаткова плянавалася завяршыць праект да сярэдзіны 2020 году, аднак гэтаму перашкодзілі міжнародныя санкцыі.
Супраць будаўніцтва газаправоду выступаюць ЗША, Украіна і дзяржавы Балтыі, якія асьцерагаюцца ўзмацненьня ўплыву Расеі на эўрапейскім энэргетычным рынку.