А 2-й гадзіне ночы ў мястэчку Бобр Крупскага раёну, дзе жыве мастак Алесь Пушкін, быў ператрус. Яго праводзілі ў хаце і ў майстэрні, паведамляе тэлеканал Белсат.
Паводле Белсату, у вёску прыяжджалі людзі з гарадзенскага аддзелу Сьледчага камітэту і пяцёра амапаўцаў. Забралі тэлефоны і тэхніку ўсіх сямейнікаў Пушкіна, у тым ліку непаўналетніх сына і дачкі. У майстэрні панішчылі карціны, пабілі шкло.
Алесь Пушкін прыляцеў з Кіева ў Менск вячэрнім рэйсам 26 сакавіка. Сёньня зь ім і зь ягонымі сваякамі няма сувязі
Як даведалася Свабода, перад вылетам з Кіева Пушкін ведаў, што супраць яго пракуратура Горадні завяла крымінальную справу за «рэабілітацыю і апраўданьне нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Але ён не разглядаў варыянту заставацца ва Ўкраіне і вярнуўся на радзіму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мастака Пушкіна і арганізатара яго выставы ў Горадні завялі крымінальную справу за «апраўданьне нацызму»Справа датычыць карціны аўтарства Пушкіна, якая была на выставе ў Горадні. Па гэтай жа справе 26 сакавіка ў Горадні быў затрыманы Павал Мажэйка — стваральнік Цэнтру гарадзкога жыцьця, дзе адбылася выстава Алеся Пушкіна.
Паводле паведамленьня пракуратуры, 19 сакавіка на выставе дэманстравалі партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна.
Як сьцьвярджае пракуратура, Жыхар у 1946 годзе «ўзначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія цягам 9 гадоў у Пастаўскім раёне забівалі міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асобаў, падпальвалі адміністрацыйныя будынкі і рабілі дывэрсіі на чыгунцы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша рэвалюцыя годнасьці — мастацкая». У Кіеве праходзіць выстава беларускіх мастакоўУ Кіеве Пушкін прымаў удзел у выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасьць, супраціў», якая праходзіць у Мастацкім арсэнале, адной з найбуйнейшых культурных пляцовак ва Ўкраіне.