У Беларусі адзначылі Дзень Волі — 103-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Сьвяткаваньне прайшоло бяз масавых збораў людзей на вуліцах, суправаджалася маштабнай мабілізацыяй сілавікоў, асабліва ў Менску. Сілавікі затрымалі больш за 200 чалавек у Менску і іншых гарадах.