Удакладняецца, што гэта храналёгія 200 дзён рэпрэсіяў і затрыманьняў, празь якія ад 9 жніўня 2020 году прайшлі многія тысячы беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ты ж жывы, дык чаго скардзісься?» Беларуска і ўкраінка стварылі праект аб псыхалягічным гвалце«Мы стварылі гэты праект, каб нагадаць кожнаму: дзясяткі тысяч затрыманых — ня проста абязьлічаная статыстыка. Колькасць тых, хто трапіў пад рэпрэсіі за 200 дзён пратэсту — 20 996 чалавек. І гэта толькі згодна з дадзенымі валянтэраў праваабарончага цэнтру „Вясна“, якія леглі ў аснову храналёгіі. Паводле іншых зьвестак, лічба перавысіла 34 000. Што супастаўна з насельніцтвам горада», — адзначаецца ў анатацыі.
За кожнай адзінкай у агульным сьпісе затрыманых, асуджаных, пакалечаных стаяць канкрэтныя беларусы: знаёмыя, сваякі, сябры, суседзі. Людзі, чые драматычныя гісторыі адновіць праект «Горад у няволі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сотні тысяч, па-ранейшаму актыўныя, патрабуюць пераменаў», — распрацоўнік «Голасу» пра IT-тэхналёгіі супраць дубінак«Гэтыя шакавальныя гісторыі не зьявіліся ў адно імгненьне. Таму пра іх нельга забыцца. Як і прызвычаіцца да жудасных лічбаў пацярпелых. Лічыльнік гвалту неабходна спыніць», — падсумоўваюць ініцыятары праекту.
Каб перамагчы і пачаць пісаць новую гісторыю, трэба памятаць гісторыю супольнай барацьбы, кажуць яны.
На сайт праекту «Горад у няволі» можна перайсьці па адрасе https://belarusdaily.org/na-volu.