Увечары 23 сакавіка 53-гадовая жанчына запэцкала помнік Леніну на цэнтральнай плошчы гораду зялёнай фарбай. Як вынікае з паведамленьня Сьледчага камітэту, знайсьці яе дапамаглі запісы камэр відэаназіраньня.
Жанчыну затрымалі. Паведамляецца, што ў 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту — паводле арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адбівалі галаву кувалдамі, закладалі выбухоўку: як беларусы змагаліся з помнікамі ЛенінуУ 2017 годзе помнік правадыру бальшавікоў аблілі чырвонай фарбай у Слуцку. У тым жа годзе ў Лідзе на помніку Леніну напісалі слова «сатана». Летась у Сьветлагорскім раёне ад помніка заснавальніку савецкай дзяржавы пакінулі толькі пастамэнт.
А ў Смаргонях улады самі дэмантавалі помнік, спаслаўшыся на неабходнасьць рамонту. На месца больш не вярнулі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я напісаў на помніку Леніну «сатана» — інтэрвію зь невядомым пратэстоўцам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сьветлагорскім раёне разьбілі помнік Леніну? ФАТАФАКТ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 90-я forever. Чаму ня зьнесьлі помнік Леніну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ва Ўкраіне робяць з дэмантаванымі помнікамі Леніну