Стала вядома, што студэнтка факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ Ксенія Сырамалот, якая праходзіць абвінавачванай у «студэнцкай справе», застанецца пад вартай мінімум да 22 красавіка, паведамляе Задзіночаньне беларускіх студэнтаў.
Затрыманых сябраў ЗБС абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Ксенія знаходзіцца за кратамі ад 12 лістапада. У той дзень у яе і паплечнікаў прайшлі ператрусы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Справу студэнтаў і выкладчыкаў» перадалі для накіраваньня ў суд. У ёй 12 абвінавачаныхВольга Калацкая, якая 24 сакавіка атрымала 2 гады «хатняй хіміі» за поўху прапагандысту Азаронку, расказала журналістам пра сваё знаёмства з Ксеніяй.
«Маладая дзяўчына, цудоўная, мяккая, далікатная. Пры гэтым я захапляюся яе ўнутранай сілай. Проста шчасьце, што мне давялося пазнаёміцца з такімі людзьмі», — сказала Калацкая.
Ксеніі Сырамалот пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Даслаць ёй паштоўкі і лісты можна на адрас: СІЗА-1, Менск, вул. Валадарскага, 2, 220030.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра што пішуць жанчыны-палітвязьні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выкрадаючы моладзь, урад выкрадае будучыню». Студэнтаў пакідаюць у СІЗА КДБ