А 23.34 24 сакавіка ў розных раёнах беларускай сталіцы запусьцілі салюты.
Сьвяткаваньне Дня Волі пачалося за некалькі хвілін да надыходу 25 сакавіка. А 23.34 у розных раёнах Менску людзі пачалі запускаць салюты ў гонар сьвята.
Час выбралі нездарма — гэта нумар артыкулу ў старым адміністрацыйным кодэксе, па якім судзілі абсалютную большасьць затрыманых на акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.
Сайт «The Village Беларусь» сьцьвярджае, што феерверкі паляцелі ў неба як мінімум у 15 месцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці стаў Дзень Волі народным сьвятам? Дыскусія аналітыкаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады адмовілі арганізатарам Дня Волі ў Менску і Магілёве ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БЭ-ЭН-ЭР. Вымаўляйма (і перакладайма на іншыя мовы) правільна