Заявы беларускіх уладаў напярэдадні дэманстрацый 25 сакавіка выклікаюць сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з тым, што міліцыя зноў адрэагуе жорсткім гвалтам, лічаць у Amnesty International.
«Паколькі многія журналісты, якія фіксуюць жорсткія дзеяньні міліцыі ў Беларусі, апынуліся за кратамі, Amnesty International заклікае дыпляматычных прадстаўнікоў у краіне сачыць за пратэстамі і арганізоўваць стрымы, выкарыстоўваючы свой дыпляматычны імунітэт, каб выкрываць чаканы гвалт з боку міліцыі», — гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі.
Дырэктар Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс заявіла, што ўлады «досыць ясна далі зразумець, што маюць намер ператварыць пратэсты на Дзень Волі ў чарговую арэну жахлівага гвалту, калі сутыкнуцца з пратэстамі, падобнымі леташнім».
Апошнія восем месяцаў, па яе словах, яны «стаялі на чале крызісу правоў чалавека, для якога характэрныя масавыя адвольныя затрыманьні, зьняволеньне журналістаў, неправамернае прымяненьне сілы падчас пратэстаў, катаваньні і забойствы мірных дэманстрантаў».
Міжнародныя прадстаўнікі, паводле Стразэрс, могуць апавядаць пра падзеі, за распаўсюд інфармацыі зь якіх беларускія журналісты трапляюць за краты. Важна, каб парушэньні, што адбываюцца ў Беларусі, выкрываліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зіма ваша — вясна наша». Што агульнага паміж беларускімі пратэстамі і польскай барацьбой супраць камуністаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад імя Радыё Свабода рассылаецца заклік не выходзіць на пратэсты. Гэта спам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дайце такое права ўсім беларусам. Амбасада ЗША ў Беларусі адрэагавала на праўладны пікет ля яе будынку