Заклікалі, каб гэтаксама — «без міліцэйскага гвалту і затрыманьняў» — далі правесьці акцыі на Дзень Волі.
Днём 23 сакавіка група людзей пад чырвона-зялёнымі сьцягамі пікетавала амбасады Злучаных Штатаў і Ўкраіны ў Менску. Пра акцыю першымі паведамілі дзяржаўныя і праўладныя каналы. Сілавікі не разганялі акцыі і не затрымлівалі ўдзельнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыхільнікі Лукашэнкі пікетавалі амбасады ЗША і Ўкраіны ў Менску. ФОТААмбасада ЗША адрэагавала ў Twitter на акцыю пад сваім будынкам:
«Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля нашай амбасады. Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказваньне свайго меркаваньня. Напярэдадні Дня Волі мы заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў — безь міліцэйскага гвалту і затрыманьняў».
Акцыі на Дзень Волі не дазволілі ў ніводным горадзе Беларусі, у Менску і Магілёве акцыі забаранілі.