«Я прыняла рашэньне больш не выступаць за нацыянальную зборную. Гэта абдуманае і адназначнае рашэньне. Не хачу прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне ў той час, як мой народ пакутуе, зазнае катаваньні і рэпрэсіі, калі людзей беспакарана забіваюць, калечаць і трымаюць у турмах. Колькі б чыноўнікі не сьцвярджалі, што спорт па-за палітыкай, менавіта ў нашай краіне спорт — гэта прапаганда рэжыму. І я ня маю намеру быць яе часткай», — напісала баскетбалістка на сваёй старонцы ў Facebook.
У сваю чаргу баскетбалістка заявіла, што прынясе нашмат больш карысьці сваімі асабістымі праектамі і падтрымкай ініцыятывы «Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў».
«Жыве Беларусь!» —так скончыла свой допіс адна з 2000 падпісантаў ліста прадстаўнікоў спартовай галіны супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У тое, што адбываецца, часам немагчыма нават паверыць». Падпісант адкрытага ліста спартоўцаў Аляксандар КульКантракт Кацярыны Сныцінай з РЦАП у гульнявых відах спорту заканчваецца 31 сакавіка. Там прапанавалі падпісаць новую дамову, аднак яе не задаволіў пункт дадатковага пагадненьня, які тычыцца абмежаваньня кантактаў з прадстаўнікамі СМІ.
Калі наймальнік за парушэньне прыгразіў «дысцыплінарнай адказнасьцю», спартоўка ад супрацы адмовілася.